11.11.2008 / 16:09

Эўропа з шырока заплюшчанымі вачыма 9

Нямецкі палітоляг: «XI Менскі форум дэманструе «першыя крокі Беларусі і Эўрасаюзу, скіраваныя на нармалізацыю стасункаў».

«XI Мінскі форум адрозніваецца ад папярэдніх у тым ліку складам і ўзроўнем удзельнікаў і дэманструе новыя, першыя крокі Беларусі і Еўрасаюза, скіраваныя на нармалізацыю адносін», — заявіў 11 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў сталіцы старшыня Мінскага форуму германскі палітолаг Райнер Лінднер.

Паводле слоў Р.Лінднера, форум прысвечаны двум важным тэмам: бяспека і развіццё рэгіёну пасля расійска‑грузінскага канфлікту (еўрапейскія перспектывы Беларусі, удзел у Еўрапейскай палітыцы добрасуседства) і сусветны фінансавы крызіс. Мінскі форум пройдзе 13—15 лістапада.

У працы палітычнай секцыі возьмуць удзел дыпламаты, паслы, палітолагі, эксперты і дэпутаты з краін ЕС і краін — суседзяў Беларусі. Для ўдзелу ў эканамічным блоку пад эгідай АБСЕ запрошаны прадстаўнікі бізнесу, банкаўскага сектара, міністэрстваў і ведамстваў розных краін. Традыцыйна трэцяя секцыя прысвечана пытанням культуры, гісторыі і ідэнтычнасці, а таксама СМІ і інфармацыйнай прасторы Беларусі.

«Беларусь стала прадметам інтэграцыйнай канкурэнцыі з боку ЕС і Расіі, развіццё сітуацыі, як і форум, абяцае быць цікавым», — лічыць Р.Лінднер.

Ён падкрэсліў, што форум — гэта не толькі секцыі і выступленні, але і зносіны ў кулуарах.

Упершыню на адкрыцці форуму будзе прысутнічаць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Паводле слоў Р.Лінднера, яго ўдзел — «важны сігнал аб тым, што Беларусь зацікаўлена ў дыялогу».

Міністр замежных спраў ФРГ Франк‑Вальтэр Штайнмаер упершыню перадасць прывітанне ўдзельнікам форуму. У ім ён кажа, што «Германія, як і ЕС, думае пра тое, як прагматычна і аператыўна ўключыць Беларусь у асобныя галіны Еўрапейскай палітыкі добрасуседства — энергетыкі, транспарту, транзіту».

На форум запрошаны прыблізна 300 удзельнікаў з розных краін, у прыватнасці з Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Швецыі.

БелаПАН

0
Мезазоеу / Адказаць
11.11.2008 / 23:45
Я не зразумеу, як цяпер будзе з чакаючымі статуса палітычнага прытулку у краінах ЕС, больш не будуць даваць? А у тых, хто ужо атрымау, магчыма зараз пачнуць адбіраць? Што кажацца аб гэтым у Жэнеўскай Канвенцыі?
0
Mikola / Адказаць
12.11.2008 / 09:59
2 Mezazoeu. Z takimi pytannjami moza lepei z'vjarnucca adrazu u Zenewu. Belgie.
0
Але / Адказаць
12.11.2008 / 15:58
А яе жа правы чалавека, Міжнародная Амністыя, асацыяцыі правоў журналістаў? Ці праваабарончыя арганізацыі будуць браць удзел у гэтай цынічнай піар-кампаніі адмаўлення рэчаіснасці таксама?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру