13.08.2018 / 21:35

Экс-дырэктар сельгаспрадпрыемства ў Расонскім раёне за працаўладкаванне патрабаваў прадукты і спіртное, а атрымаў 4 гады калоніі 5

Былога дырэктара сельгаспрадпрыемства ў Расонскім раёне прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі за хабар, паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

Абвінавачаны ў маі 2018 года запатрабаваў ад жанчыны хабар за дапамогу ў працаўладкаванні ў арганізацыю, якую ён узначальваў. Аддзячыць яна павінна была спіртнымі напоямі і прадуктамі. Пасля размовы жанчына звярнулася ў мясцовае АУС з заявай.

Праз некалькі дзён 56-гадовы дырэктар прыняў ад яе «падарунак» на 45 рублёў, пасля чаго яго затрымалі з доказамі злачынства ў працоўным кабінеце.

Суд Расонскага раёна прызнаў абвінавачанага вінаватым у атрыманні хабару шляхам вымагання. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, а таксама з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на чатыры гады.

0
Pich / Адказаць
13.08.2018 / 21:53
Злачынец на злачынцы ... ІТ-краіна для жыцьця ...
1
гена / Адказаць
13.08.2018 / 22:13
Крута. Як ісьці на апэрацыю, калі ведаеш, што хірургу не зможаш аддзячыць. Зарэжа нафіг
0
128 / Адказаць
13.08.2018 / 23:08
Падение в пропасть. Настолько отощали, что жрачкой взятки берут  за подённую работу. Измкельчал, опустился мир до падения в сумрак.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру