13.08.2018 / 21:58

Кіраўніцтва «Строммашыны» пра 1-гадзінны працоўны дзень: Гэта памылка 10

Інфармацыя пра ўвядзенне 1-гадзіннага працоўнага дня на заводзе «Строммашына» ў Магілёве не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта Tut.by паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства. Апавяшчэнне, фатаграфію якога апублікавалі ў суполцы «Магілёў Live» ва «Укантакце», работнікі маглі атрымаць памылкова, кажа антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.

Фота: Оля Лысова, vk.com/ilovemogilev.

У каментары Tut.by антыкрызісны кіраўнік завода «Строммашына» Сяргей Грынкевіч пацвердзіў, што ў прадпрыемства, якое знаходзіцца ў працэсе санацыi, сапраўды цяжкае эканамічнае становішча, нізкая эфектыўнасць вытворчасці. Таму ў плане фінансавага аздараўлення, які працягнулі да 2023 года, — і аптымізацыя колькасці работнікаў.

Сяргей Грынкевіч патлумачыў, што план аптымізацыі колькасці работнікаў «Строммашыны» не прадугледжвае масавых звальненняў, але ўмовы працы могуць змяняцца. У тым ліку скарочаны працоўны дзень — часова, «каб работнікі маглі скарыстацца магчымасцю дадатковага заробку».

— Мяркую, што апавяшчэнне апублікаваў нехта з супрацоўнікаў механічнага цэха, у якім мала працы, — сказаў Сяргей Грынкевіч. — Апавяшчэнне работніку маглі разаслаць памылкова, таму што яно і перавод на 0,1 стаўкі не ўзгодненыя з кіраўніком. Рассыланне апавяшчэнняў прыпыненае да разбору сітуацыі.

Фота: ІА «Магілёўскія ведамасці».

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў завод «Строммашына» банкрутам у ліпені 2015 года.

0
гена / Адказаць
13.08.2018 / 22:08
Лучазарнага срочна паслаць туды. Праверыць туалеты і налічые бардзюра каля паложанага на траву асфальта. Прэкраціць гэта вочкауцірацельства. Тым болей, што у радной вобласьці перасідэнта.
0
Вот это да! / Адказаць
13.08.2018 / 22:08
0,1 ставки!
0
Павел / Адказаць
13.08.2018 / 22:12
А как же заявление того же Гринкевича: "В чём трагедия? Это что, не в рамках трудового законодательства? Откройте почитайте Трудовой кодекс. Если в моих действиях есть его нарушения, то с меня спрос. А если нет, то это внутреннее дело предприятия" http://charter97.link/ru/news/2018/8/13/301346/
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру