У Барысаве БАТЭ правядзе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Супернік — азербайджанскі «Карабах». Пачатак гульні а 20-й.
Тыдзень таму беларусы ў Баку перамаглі 1:0, значыць, сёння галоўнае не прайграць.
Пераможца двубою, як мінімум, згуляе ў групавым турніры Лігі Еўропы, дзе БАТЭ выступаў год таму. Або паспрачаецца за выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. У наступным раўндзе ў такім выпадку трэба будзе прайсці галандскі ПСВ.
Адметна, што ўпершыню БАТЭ прабіўся ў групавы турнір ЛЧ акурат 10 гадоў таму.