Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 14 жніўня, каля 07.40, на скрыжаванні вуліц Сямашкі і Чыгуначнай. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

41-гадовы кіроўца Mitsubishi ехаў па вуліцы Алібегава з боку праспекта газеты «Правда» ў напрамку вуліцы Сямашкі і сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам, які рухаўся па вуліцы Чыгуначнай.

У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў кіроўца легкавіка і яго 42-гадовая пасажырка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?