Здарэнне адбылося ў Вілейцы. 32-гадовы мужчына скраў у адной з крамаў пляшку «Савецкага шампанскага» коштам сем рублёў, піша Рэгіянальная газета.
— Мужчына прыйшоў у краму, узяў пляшку і накіраваўся да выхаду, — распавёў падрабязнасці намеснік начальніка Вілейскага РАСК Аляксандр Путырскі. — Прадаўцы казалі яму, што трэба заплаціць, а той адказаў «мне без розніцы» і выйшаў з крамы.
Прадаўцы беглі ўслед, але мужчына плаціць не збіраўся.
Больш за тое, за гэты час ён ужо паспеў выпіць шампанскае.