Пасля панядзелкавага зніжэння рубель на таргах у Мінску ўмацоўваецца да даляра і еўра.
На пачатку таргоў курс даляра знізіўся на 0,0166 да 2,0541 беларускага. Еўра знізіўся на 0,0107 да 2,3447 беларускага.
А вось расійскі рубель, як і ў Маскве, умацоўваецца адносна асноўных валют і беларускага.
У Мінску ён падаражэў на 0,0356 да 3,0771 беларускага за 100 адзінак.