13 жніўня Лукашэнка застаўся вельмі незадаволеным візітам на Аршанскі інструментальны завод. Стан прадпрыемства аказаўся даволі сумным. У выніку Лукашэнка адчытаў дырэктара завода і папярэдзіў міністра прамысловасці Віталя Воўка, што таго чакае праца ў Оршы.

У эфіры тэлеканала «Беларусь-1» прагучала фраза Аляксандра Лукашэнкі, накіраваная да міністра: «З заўтрашняга дня сюды [у Оршу — «НН»]. На якую пасаду, вызначым».

Прэс-служба Мінпрама не падыходзіць да тэлефонаў. Звязацца з Аршанскім райвыканкамам таксама немагчыма. Ніхто не падыходзіць нават да тэлефона «гарачай лініі».

На тым самым інструментальным заводзе таксама не маюць адказу на пытанне, ці хутка чакаць міністра і чым ён будзе займацца.

«Пакуль ніякай інфармацыі пра гэта няма», — паведаміла «Нашай Ніве» першая намесніца дырэктара завода Таццяна Драбышэўская. Яна прызнала, што калі б Воўку падрыхтавалі месца не на прадпрыемстве, а ў райвыканкаме, то на заводзе таксама б ужо ведалі пра гэта. Але пакуль ніхто нічога не чуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?