Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Оршы паказаў на сістэмныя недапрацоўкі па комплексным развіцці раёна, піша БелТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сацыяльную сферу ў Оршы ў цэлым давялі да ладу, горад добраўпарадкаваны, і яго неабходна і далей утрымліваць у належным стане. «Да гэтага патрэбна вытворчая база. Людзі, акрамя таго, каб жыць у прыгожым горадзе, павінны працаваць, гадаваць дзяцей, утрымліваць сям'ю», - заявіў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, менавіта таму галоўны ўпор быў зроблены на прамысловую базу, прадукцыя якой запатрабавана ў краіне. «Па ўсіх напрамках былі прыняты мною рашэнні. Яны сістэматызаваны, даведзены да выканаўцаў. Ня зроблена практычна нічога, нягледзячы на напамін мною і папярэджання на самых высокіх узроўнях, пачынаючы ад Паслання беларускаму народу і парламенту», - адзначыў беларускі лідэр.

У якасці прыкладу ён прывёў развіццё льнаводства, дзе было дадзена шмат даручэнняў - ад вырошчвання лёну да вытворчасці льняных тканін і пашыву адзення. «Быў дадзены шэраг даручэнняў, і гэта цэлая выбудаваная сістэма. Сапраўды гэтак па ўсіх іншых пытаннях, што тычыцца Барані - развіцця гэтага мястэчка, што тычыцца Балбасава, Оршы», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0