Белкаапсаюз плануе да канца года падаць заяву ў суд аб банкруцтве Аршанскага райпо і яго ліквідацыі.

Пра гэта распавяла сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на нарадзе аб ходзе выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна, піша БелТА.

«У сферы гандлю не выконваецца сацыяльны стандарт па забяспечанасці насельніцтва гандлёвымі плошчамі. Белкаапсаюз плануе да канца года падаць заяву ў суд аб банкруцтве Аршанскага райпо і яго ліквідацыі», - сказала Наталля Качанава.

Разам з тым яна адзначыла, што ў раёне вядзецца актыўная работа па адкрыцці новых прыватных аб'ектаў рознічнага гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0