president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе выканання даручэнняў па комплексным развіцці Аршанскага раёна запатрабаваў на гэтым тыдні ўнесці яму прапановы па заменах у кіраўніцтве ўрада, піша БелТА.
Па словах кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыканання яго даручэнняў заключаецца ў «пафігістычным стаўленні ўрада да даручэнняў прэзідэнта».
«Таму на гэтым тыдні ўнесці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўрада, усёй вярхушкі з рэзерву кадраў, які мною сфарміраваны, — запатрабаваў кіраўнік краіны. — Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!»
Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы па міністрах прамысловасці і будаўніцтва.
«Ён сядзеў, не мог адрамантаваць дах — выканаць даручэнне прэзідэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэнні? А чаму не выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст кувыркаецца?» — запытаў кіраўнік дзяржавы. «Пазняка (старшыню Аршанскага райвыканкама) — адправіць у адстаўку і знайсці яму іншую працу», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
«І не дай бог, тут не будзе зроблена тое, што вы намецілі (учора вы нам гэтую праграму разгарнулі), і тое, што я вам даручыў, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. — Як варыянт, накіруйце Ваўка (міністр прамысловасці) сюды — будзе выцягваць усю гэтую прамысловасць. У якой пасадзе, я ўчора Шарстнёву сказаў: хай вызначаюцца. Не зробіць — пойдзе туды, куды я ўчора сказаў».
«Строгую вымову Шарстнёву за безадказнае стаўленне да даручанай справы. Наконт кіраўніцтва ўрада я сказаў. Воўка, Чорнага (міністр архітэктуры і будаўніцтва) неадкладна адправіць у адстаўку. Двігалёву і Засю (старшыня Дзяржкамваенпрама і дзяржаўны сакратар Рады бяспекі) — поўную службовую неадпаведнасць. Не выправяць да восені справу, не праінфармуюць мяне па кожным прадпрыемстве, пойдуць туды ж. Усіх астатніх адказных і іншых я проста папярэджваю», — заявіў Лукашэнка.
Відэа АТН.