Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выступіў у Анкары з заявай на фоне падзення курсу нацыянальнай валюты. Адказаць ЗША на вядзенне «эканамічнай вайны» ён прапанаваў забаронай імпарту амерыканскіх гаджэтаў, перадае Bloomberg.

Як заявіў Эрдаган, «тыя, хто развязалі эканамічную вайну супраць Турцыі, павінны заплаціць за гэта». Пры гэтым ён падкрэсліў, што агрэсіўныя дзеянні ЗША ў эканамічнай сферы закранаюць не толькі Турцыю, але і шэраг іншых краін. У ліку дзяржаў, якія пацярпелі ад дзеянняў Вашынгтона, турэцкі лідар згадаў Расію, Кітай і Канаду.

Магчымым адказам на дзеянні ЗША Эрдаган назваў байкот амерыканскай электроннай прадукцыі і развіццё нацыянальнай вытворчасці. «Мы будзем вырабляць і прадаваць прадукты, якія будуць лепш за тых, што мы купляем за замежную валюту. І мы будзем байкатаваць амерыканскую электроніку», - цытуе словы з яго выступу Anadolu. Прэзідэнт нагадаў, што ў свеце ёсць альтэрнатыва прыладам, вырабленым у ЗША. «Калі ў іх ёсць iPhone, то, з другога боку, ёсць і Samsung», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?