Расследаванне па гучнай карупцыйнай «справе медыкаў» працягваецца, некаторых фігурантаў ужо вызвалілі з-пад вартыНа волю выйшлі галоўны ўрач Мінскай абласной бальніцы Андрэй Каралько, загадчык эндаскапічнага аддзялення 9-й бальніцы Андрэй Саўчанка і намесьнік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандр Махлін, піша Tut.by.

«Гэта праўда, Андрэй Каралько на волі. Яго адпусцілі ў пятніцу 3 жніўня», — распавёў TUT.BY знаёмы доктара.

Да галоўнага доктара Мінскай абласной бальніцы Андрэя Каралько людзі ў цывільным прыехалі на працу 20 чэрвеня, правялі ператрус, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі. Праваахоўныя органы справу Каралько не каментавалі, толькі 11 ліпеня старшыня КДБ Валеры Вакульчык пацвердзіў затрыманне лекара.

На сайце Менскай абласной бальніцы Андрэй Каралько па-ранейшаму пазначаны, што ён займае пасаду галоўнага доктара, аднак у прыёмнай бальніцы адказаваюць, што Каралько ў іх цяпер не працуе.

З-пад варты вызвалены і намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандар Махлін. У прыёмнай галоўнага доктара РНПЦ паведамляюць, што «ён цяпер не намеснік дырэктара і не адказвае за адміністрацыйную дзейнасць. З 23 ліпеня ён звычайны дзіцячы доктар-хірург».

Пасля вызвалення на працу ў 9-ю бальніцу вярнуўся і загадчык эндаскапічнага аддзялення Андрэй Саўчанка. У бальніцы пацвердзілі, што Саўчанка працягвае працаваць, а вось затрыманы галоўны ўрач Валеры Кушнярэнка ў сваё крэсла не вярнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0