Раніцай 9 жніўня на вуліцы Вясёлкавай у Брэсце патрульны аўтамабіль ДАІ Opel Astra сышоў у кювет і там перакуліўся. У выніку Opel атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.
Неўзабаве ДАІ Брэсцкай вобласці паведаміла, што прычынай ДТЗ стала «разгерметызацыя пярэдняга кола падчас пераследу парушальніка», у выніку чаго супрацоўнік ДАІ не даў рады кіраванню, з'ехаў у кювет і дапусціў перакульванне аўтамабіля. Сам інспектар у ДТЗ не пацярпеў, перадае abw.by.
У распараджэнні партала аказаўся запіс моманту ДТЗ. Відэа не вельмі добрай якасці, там не разгледзець, ці сапраўды лопнула кола. Але відавочцы кажуць, што маячкі былі ўключаныя нечакана, кіроўца вельмі рэзка пачаў перастраенне, адбыўся занос — і аўтамабіль паляцеў у кювет.