16.08.2018 / 11:42

Як замовіць тавары IKEA у Беларусі 2

Пакуль у Беларусі няма ніводнай афіцыйнай крамы гандлёвай маркі IKEA, пытанне, як прыдбаць прадукцыю гэтага папулярнага вытворцы, беларусам даводзіцца вырашаць самастойна. І паколькі магчымасць выехаць у Польшчу, Літву альбо Расію, каб набыць і прывезці жаданыя тавары, мае далёка не кожны, усё большую распаўсюджанасць набываюць фірмы, якія спецыялізуюцца на дастаўцы і дыстрыбуцыі тавараў IKEA у Беларусі:

ikeacity.by, ikeavoz.by, ikearu.by, ikea24.by, ikeashop.by, i-kea.by, www.ikeavsem.by, iz-kea.by, www.zakazikea.by, ikealux.by, utulny.by, ikeaservice.by, ikealove.by, mikea.by, aikea.by і іншыя.

Праца такіх фірм арганізавана па падобнай схеме і скіравана на тое, каб мінімалізаваць высілкі кліентаў.

Для таго, каб замовіць тавар,

пакупніку трэба азнаёміцца з каталогам тавараў на сайце, скласці спіс тавараў, аформіць замову, пакінуць кантактныя дадзеныя. Пасля гэтага аператары кампаніі самі звязваюцца з кліентамі, удакладняюць спіс тавараў, цану, пажаданні дастаўкі, неабходнасць дадатковых паслуг (пад’ём мэблі на паверх, зборка мэблі).

У многіх выпадках тавар можна замовіць без папярэдняга афармлення на сайце, проста патэлефанаваўшы на кантактны нумар у працоўны час.

Аплата паслуг

адбываецца пры атрыманні тавару ад кур’ера. Важна, аднак, што пры замове тавару на вялікую суму нярэдка патрабуецца перадаплата, якая можа складаць да 30 — 50% ад кошту і ажыццяўляецца грашовым пераводам альбо наяўнымі (са складаннем папярэдняй дамовы). У асобных выпадках для разліку за тавары і паслугі просяць выкарыстоўваць расійскі рубель.

Дастаўка

тавараў IKEA ажыццяўляецца па ўсёй Беларусі, аднак за дастаўку за межы МКАД і ў рэгіёны давядзецца плаціць дадаткова і чакаць даўжэй. У такім выпадку больш мэтазгодным і эканамічна выгадным можа аказацца самавываз тавараў з офісаў альбо са складаў.

Бясплатная дастаўка па Мінску

толькі да пад’езда і толькі пры замове на пэўную суму. Таму недарагія рэчы больш выгадна забіраць з офіса самастойна.

Пад’ём тавару на паверх

магчымы толькі за дадатковую плату. Многія фірмы прапануюць таксама паслугі па зборцы мэблі і бясплатную ўтылізацыю ўпакоўкі (пры ўмове, што тавар будзе распакаваны адразу пасля дастаўкі).

Тэрмін дастаўкі і бліжэйшая дата прывозу тавараў

звычайна пазначаны на сайце. Таму, калі тавар спатрэбіўся звыштэрмінова, то можна папярэдне праглядзець некалькі старонак і параўнаць, дзе лепш замовіць тавар, каб атрымаць яго як мага хутчэй.

Гарантыя на тавар, магчымасць і ўмовы вяртання

адрозніваюцца ў залежнасці ад фірмы. Адпаведна перад тым, як рабіць замову, варта таксама азнаёміцца з гэтым пытаннем на сайце альбо ўдакладніць у супрацоўніка кол-цэнтра.

Сайты, на якіх можна замовіць дастаўку тавараў IKEA у Беларусі

 IKEACITY

ikeacity.by

Пры замове ад 200 рублёў дастаўка па Мінску да пад’езда бясплатная. Пры меншай суме замовы кошт дастаўкі ў межах Мінска — 6 рублёў, за межы кальцавой — у залежнасці ад аддаленасці. Калі кошт замовы перавышае 100 рублёў, уносіцца перадаплата — 10 % ад агульнага кошту замовы.

Аплата за паслугі толькі наяўнымі ў беларускіх рублях пры атрыманні замовы ад кур’ера.

Гарантыя і вяртанне тавару — цягам 14 дзён

Тэрмін дастаўкі — ад 3 да 10 дзён.

IKEAVOZ

ikeavoz.by

Замова да 700 рублёў прымаецца без папярэдняй аплаты. Пры замове на большую суму, заключаецца дамова і ўносіцца папярэдняя перадаплата (30—50% ад сумы). Для заключэння дамовы кур’ер прыязджае на зручны для кліента адрас.

Пры замове на суму, большую за 100 рублёў, дастаўка па Мінску бясплатная, у адваротным выпадку складае 7 рублёў. Дастаўка ажыццяўляецца па ўсёй Беларусі.

Аплата ў беларускіх рублях, наяўнымі пры атрыманні замовы.

Тэрміны дастаўкі — ад 7 да 8 дзён.

IKEARU

ikearu.by

Звяртае на сябе ўвагу кліентаарыентаванасць фірмы — ёсць беларускамоўная старонка сайта.

Для разліку за тавары і паслугі выкарыстоўваецца расійскі рубель (курс НБРБ + 2% на дату разліку). У выпадку змены курса фірма можа, але не абавязуецца пераглядзець кошты.

Пры разліку камісіі за дастаўку ўлічваецца агульная сума замовы. Кошт дастаўкі — 15 % пры замове ад 10.000 расійскіх рублёў. Кошт уключае ў сябе дастаўку да пад’езда ў Мінску. Пры замове менш за 20 тыс. рас. рублёў дадаткова аплочваецца кур’ерская дастаўка — 6 бел. рублёў.

Ёсць магчымасць бясплатнага самавывазу тавараў з офіса ў працоўны час.

IKEA24

ikea24.by

Пры замове больш за 99 рублёў дастаўка па Мінску + 5 км бясплатная. Менш за 99 рублёў — па Мінску + 5 км за МКАД — 5,9 рублёў.

Дастаўка ад 1 да 7 дзён.

Ёсць магчымасць безнаяўнага разліку.

Дастаўка ажыццяўляецца ў панядзелак, суботу, нядзелю.

IKEASHOP

ikeashop.by

Кошт дастаўкі адрозніваецца ў залежнасці ад сумы замовы (пры замове да 6 тыс. рас. рублёў кошт замовы 20 бел. рублёў, ад 40 тыс. рас. рублёў — 8%). Выніковая сума разлічваецца з дапамогай онлайн калькулятара. Мінімальны кошт дастаўкі — 20 бел. рублёў.

Пры замове больш за 10 дробных найменняў можа быць усталявана дадатковая аплата за збор тавараў (кліент папярэджваецца загадзя).

Дастаўка па Мінску і мінскім раёне да пад’езда бясплатная

У выпадку выяўлення дэфектаў не вяртаюцца ўцэненыя тавары, матрасы, пасцельная бялізна, тканіна, жалюзі.

I-KEA

www.i-kea.by

Мінімальная сума замовы для дастаўкі — 50 бел. рублёў.

Дастаўка ў рэгіёны залежыць ад габарытаў груза і разлічваецца індывідуальна.

Аплата за паслугі наяўнымі пры атрыманні тавару.

Ёсць магчымасць вяртання тавару цягам 14 дзён пры ўмове захавання таварнага выгляду і апакавання.

IKEAVSEM.BY

ikeavsem.by

Для разліку за тавары і паслугі выкарыстоўваецца расійскі рубель. Мінімальны кошт дастаўкі складае 15000 рас. рублёў.

Дастаўка да пад’езда бясплатная.

На ўсе тавары распаўсюджваецца гарантыя. Абмен дастаўленых тавараў ажыццяўляецца бясплатна.

Ёсць паслуга вяртання крупнагабарытнага тавару, які быў набыты самастойна.

Тэрміны дастаўкі — ад 2 да 6 дзён.

IZ-KEA

iz-kea.by

Камісія за паслугі — ад 9 %.

Магчымы наяўны і безнаяўны разлік

Дастаўка па аўторках і пятніцах.

Не вяртаюцца і не абменьваюцца: расліны, уцэненыя тавары, тканіна, жалюзі, бытавая тэхніка, парфумерна-касметычныя тавары, кнігі.

ZAKAZIKEA

zakazikea.by

Дастаўка тавараў ажыццяўляецца цягам 5 працоўных дзён без папярэдняй перадаплаты.

Магчымы наяўны і безнаяўны разлік.

IKEALUX

ikealux.by

Кошт дастаўкі фіксаваны і разлічваецца з улікам курсу расійскайга рубля: пры замове да 4000 рас. рублёў — 1000 рублёў, ад 40000 — 7%. Дастаўка ў рэгіёны і за межы МКАД аплочваецца дадаткова (75 кап. за 1 км ад МКАД)

Аплата ажыццяўляецца толькі наяўнымі пасля дастаўкі замовы па курсе Прыёрбанка.

Не ажыццяўляецца дастаўка жывых раслін.

Немагчыма вярнуць ці абмяняць: уцэненыя тавары, тканіну, жалюзі, бытавую тэхніку, парфумерна-касметычныя тавары, кнігі.

UTULNY.BY

utulny.by

Бясплатная дастаўка па Мінску пры замове ад 50 бел. рублёў. Кошт дастаўкі дробнагабарытнага тавару ў межах МКАД — 3 руб, за межы МКАД — 5 рублёў.

Дастаўка ў рэгіёны ажыццяўляецца толькі пасля 100% перадаплаты.

Вяртанне і абмен тавараў магчымы цягам 14 дзён з моманту дастаўкі.

Немагчыма вярнуць ці абмяняць: уцэненыя тавары, тканіну, жалюзі, бытавую тэхніку, парфумерна-касметычныя тавары, кнігі.

IKEASERVICE

ikeaservice.by

Пры замове на суму ад 0 да 30000 рас. рублёў — кошт дастаўкі 15%, ад 80000 рас. рублёў — 9%.

Бясплатная дастаўка па Мінску пры замове на суму ад 10000 расійскіх рублёў, пры замове на меншую суму дастаўка па Мінску — 6 беларускіх рублёў.

Замова тавара і дастаўка без перадаплаты.

Вяртанне тавара — цягам 15 дзён пры ўмове захавання таварнага выгляду і апакавання.

IKEALOVE

ikealove.by

Кошт дастаўкі ў Мінск і па Беларусі складае ад 10% да 7 % у залежнасці ад сумы замовы. Пры замове да 6 000 расійскіх рублёў кошт дастаўкі 20 бел. рублёў. Мінімальны кошт дастаўкі — 20 бел. рублёў.

Бясплатная дастаўка па Мінску і мінскім раёне.

Ажыццяўляецца дастаўка жывых раслін.

MIKEA

mikea.by

Бясплатная дастаўка па Мінску пры замове на суму, большую за 100 рублёў, пры меншай суме замовы — дастаўка 5 рублёў. Мінімальная сума замовы для дастаўкі па Беларусі — 100 рублёў. У абласных цэнтрах і некаторых раённых цэнтрах ёсць пункты выдачы тавару, адкуль можна забраць замову самастойна.

Магчымы самавываз з крамы па адрасе Прытыцкага, 89.

Аплата наяўнымі і безнаяўным разлікам.

Тэрміны дастаўкі — ад 3 да 5 дзён пры наяўнасці тавару на складзе ў Мінску, у адваротным выпадку ад 10 да 15 дзён. 

AIKEA

aikea.by

Бясплатная дастаўка кур’ерам пры мінімальнай суме замовы 100 бел. рублёў. Пры меншай суме замовы кошт дастаўкі 5 бел. рублёў.

Аплата — наяўнымі і безнаяўным разлікам.

Немагчыма вярнуць ці абмяняць: уцэненыя тавары, тканіну, жалюзі, бытавую тэхніку, парфумерна-касметычныя тавары, кнігі.

Ганна Валодзіна

1
123ці / Адказаць
16.08.2018 / 12:56
карысна! Дзякуй
0
Нехтатам R / Адказаць
16.08.2018 / 13:41
Каралеўства чорнага налу, якое працуе на расейскую эканоміку, бо 100% пералічаных сэрвісаў вязуць адтуль (Икея Тёплый Стан, Москва). А яшчэ ў вашым спісе, дарагая рэдакцыя, некалькі сайтаў-клонаў ад аднаго і таго ж ІП, і адзін сайт ад неіснуючага ООО. На шмат якіх сайтах увогуле няма кантактаў, акрамя тэлефонаў, людзі адкрыта парушаюць законы РБ. Але зручна і давозяць, трэба прызнаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру