Ахвярамі абвалу аўтамабільнага моста ў італьянскай Генуі сталі некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі мясцовай хуткай дапамогі.

Газета Il Fatto Quotidiano прыводзіць каментар кіраўніка мясцовага ўпраўлення хуткай дапамогі Франчэска Бермана, які таксама кажа пра вялікую колькасць ахвяр.

«Каласальныя разбурэнні. Вядома пра дзясяткі загінулых, якія зваліліся з моста, а таксама тых, хто апынуўся пад абломкамі. Пажарныя і медыцынскія работнікі выцягваюць людзей, хтосьці ўжо прыбыў у бальніцы Генуі», — паведаміў ён. Паводле яго слоў, дапамогу мясцовым медыкам аказваюць медыцынскія службы суседніх рэгіёнаў.

Падчас абрушэння на мосце знаходзілася не менш за дзясятак аўтамабіляў. Кіраўнік хуткай дапамогі, у сваю чаргу, кажа аб 20 машынах, якія апынуліся пад заваламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0