president.gov.by
Падчас нарады ў Оршы Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў віцэ-прэм'ера Васіля Жарко за недапрацоўкі ў развіцці сферы аховы здароўя, піша БелТА.
«Чаму не прыйшлі да мяне, не сказалі. Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі. У Гомелі вы не паспелі, тут вы не паспелі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Вы мне будзеце распавядаць пра гераізм? Прэзідэнт паставіў публічна перад народам жалезабетонна задачу. Вырашыць і кропка. А вы заняліся сабатажам», — ахарактарызаваў сітуацыю ў цэлым Аляксандр Лукашэнка.