14.08.2018 / 16:25

У чацвер каля касцёла на Залатой Горцы адкрыюць дэндрапарк і правядуць выставу рэтрааўтамабіляў 3

Фестываль Святога Роха пройдзе 16 жніўня ў Мінску, паведаміў «Мінск-Навінам» пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) ксёндз Юрый Санько.

У гэты дзень гараджане ўшануюць памяць святога Роха, вядомага як абаронцы ад чумы. У 8:00, 12:00 і 18:30 у касцёле адбудуцца набажэнствы. Вячэрнюю імшу ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У праграме фестывалю — рэлігійны кірмаш, адкрыццё выстаў і часткі дэндрапарку з дзіцячай пляцоўкай.

— З 15:00 разгорнецца выстава рэтрааўтамабіляў. У будучыні гэтыя машыны, магчыма, пераедуць у музей, які плануем стварыць на тэрыторыі каля касцёла.

У 17:30 таксама на вуліцы адкрыецца фотавыстава прыхаджанкі Ірыны Ермаковай «Новыя землі», — распавёў Ю. Санько. - Пасля імшы блаславім і адкрыем шматфункцыянальную дзіцячую пляцоўку ў выглядзе карабля і першую частку дэндрапарку. Ужо створана галоўная алея, плошча для аптэкарскага сада, дзе высаджаны лячэбныя расліны. Асноўныя пасадкі запланаваны на восень і вясну. Разглядаем магчымасць уладкавання ружовага і біблейскага сада.

У планах ўстаноўка скульптурнай кампазіцыі ў памяць аб Залатагорскіх могілках, фігур святога Лукі, Арханёла Міхаіла, Маці Божай. Знойдзецца месца і для крыжа памяці ксяндза Гадлеўскага.

Кс. Санько дадаў, што ёсць ідэя пераабсталяваць 80-метровую вышку-глушылку, што побач з касцёлам, у аглядную пляцоўку. Гэтае пытанне прапрацоўваецца архітэктарамі. Мы ствараем утульнае месца адпачынку для жыхароў і гасцей сталіцы.

Наведваць дэндрапарк можна будзе з 7:00 да 22:00.

2
цікава! / Адказаць
14.08.2018 / 16:46
@ёсць ідэя пераабсталяваць 80-метровую вышку-глушылку, што побач з касцёлам, у аглядную пляцоўку@.


Вось гэта цудоўна! Глушылка - як спадчына халоднай вайны - павінна адыйсці ў нябыт, саступіўшы месца агляднай пляцоўцы, з якой навакольны свет адкрыецца з зусім іншага ракурсу...
1
Verkeus / Адказаць
14.08.2018 / 17:25
Вельмі добрыя навіны
8
Зрелища? / Адказаць
14.08.2018 / 21:16
Опять праздник? Пир во время чумы ( диктатуры с геноцидом белорусского народа)? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру