Законапраект «пра абарону амерыканскай бяспекі ад агрэсіі Крамля» (DASKA), апублікаваны ў базе кангрэса ЗША. Ён прадугледжвае дадатковыя санкцыі супраць Расіі, у тым ліку забарону для амерыканцаў здзяйсняць аперацыі з расійскім дзярждоўгам і дзяржбанкамі. Раней у прэсе з'явілася неафіцыйная версія законапраекта, поўны тэкст публікаваў «Коммерсант». Публікацыя справакавала падзенне курсу расійскага рубля.

Сенатары прапануюць забараніць амерыканскім інвестарам любыя транзакцыі з новым «суверэнным доўгам» Расіі тэрміновасцю больш за 14 дзён.

Законапраект DASKA — адна з некалькіх ініцыятыў, якія зыходзяць з кангрэса, па ўзмацненні антырасійскіх санкцый. На думку аналітыкаў, у DASKA больш шанцаў на праходжанне ў кангрэсе, чым у папярэдніх падобных законапраектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?