Колькасць загінуўшых у выніку абвалу аўтамабільнага моста ў Генуі ўзрасла да 35.
Сярод загінуўшых знайшлі цела аднаго дзіцяці. Таксама паведамляецца, што ратавальнікі знайшлі жывымі ўжо 14 пацярпелых, пяць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцу.
У момант разбурэння моста па ім перамяшчаліся 30 легкавых аўтамабіляў і тры грузавікі.
Пошукавая аперацыя працягваецца.