Фота: Нацыянальны банк Украіны.
Рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Украіны ў красавіку-чэрвені 2018 года склаў 3,6% да аналагічнага перыяду 2017 года, а ў першым квартале тэмп росту быў ніжэйшы — 3,1%, паведамляе Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
Эканоміка Украіны расце 10 кварталаў запар. Адным з фактараў стаў рост таварнага экспарту на 12,7% у параўнанні з аналагічным паказчыкам мінулага года. У абсалютных лічбах аб'ём таварнага экспарту перавысіў $23,2 мільярда.