З'явілася фота са двара кампаніі «Гарызонт-Белінвест-дэвелапер» на вуліцы Чырвонай, дзе ствалы дрэў пафарбавалі ў зялёны.
Дрэвы знаходзяцца ва ўнутраным двары паміж будынкамі на Чырвонай 7/28 і 7/5. Тут працуюць даччыныя кампаніі «Гарызонта».
Кіраўнік «Гарызонт-Белінвест-дэвелапер» Іна Кавалёва кажа, што гэта не звычайная фарба, а састаў для апрацоўкі дрэў.
— У нас у двары захварэлі дрэвы, таму мы выкарысталі гэты састаў для апрацоўкі ствалоў у выпадку хваробы ці грыбка. Такіх дрэў у нас няшмат — усяго некалькі.