14.08.2018 / 20:39

У World of Tanks з'явіўся мінскі парк Горкага 2

Трапіць у віртуальны мінскі парк Горкага зараз можна з любога пункта зямнога шара. Для гэтага дастаткова зайсці ў свой акаўнт World of Tanks, паведамляе Dev.by.

Дадзеная распрацоўка з'яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі гульнявой карты «Мінск», якая будзе прадстаўлена 9 верасня. Аднак «наведаць» сталічны парк кожны гулец у «танкі» можа ўжо сёння. Віртуальная галерэя танкаў размешчана ўздоўж Свіслачы, а ў самім парку можна ўбачыць вялікую сцэну для выступленняў, гірлянды, фотазоны, фуд-тракі і паветраныя шары. Кожны дзень а 18.00 ангар аўтаматычна пераходзіць у начны рэжым, уключаючы святочную ілюмінацыю.

0
Сярэднестатыстычны / Адказаць
15.08.2018 / 03:34
Што ж, нядрэнна.
Я дагэтуль ведаў толькі Менск у Second Life: https://kuula.co/post/7l5Qk
1
Парк Горкага / Адказаць
16.08.2018 / 11:14
- а чаму не Дразды ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру