11.11.2008 / 18:13

Польшча сьвяткуе 90‑годзьдзе аднаўленьня незалежнасьці 8

Фотарэпартаж нашага чытача з Варшавы.

11 лістапада ў польскай сталіцы выдаўся сонечны дзень.

Хіба толькі халодны вецер псаваў палякам сьвяточны настрой. На цэнтральных вуліцах Варшавы сабралася вельмі шмат людзей — як‑ніяк 90‑ыя ўгодкі аднаўленьня незалежнасьці. І пакуль розныя палітычныя сілы ў краіне выкарыстоўваюць чарговую нагоду, каб заявіць аб сваім існаваньні, звычайныя людзі «датыкаліся да Незалежнасьці». Менавіта пад такім лозунгам праходзяць сёлетнія сьвяткаваньні.

У натоўпе можна было набыць копіі газет дзевяностагадовай даўніны, нацыянальныя сьцяжкі разнастайных памераў. Час ад часу па цэнтральнай вуліцы разьяжджаў нават сам маршалак Пілсудзкі, размаўляючы з дзецьмі ды махаючы рукой месьцічам.

Быў дадзены старт «забегу Незалежнасьці», у якім бралі удзел як звычайныя людзі, так і футбалісты варшаўскай «Легіі» і нават сёстры‑законьніцы. Скончылася дзённая частка невялікім гістарычным парадам, якога давялося чакаць даволі доўга.

Увечары ўсіх чакае яшчэ некалькі канцэртаў на адкрытых і закрытых пляцоўках. А таксама музейныя выставы, прымеркаваныя да адзначаемай даты.

Фота і тэкст Алеся Пілецкага

0
Scooter / Адказаць
11.11.2008 / 18:24
На 3й фотцы жоўта-чырвоныя - гэта што за сьцягі такія?
0
Pilecki / Адказаць
11.11.2008 / 18:30
Гэта сьцягі Варшавы
0
Юзеф Скірмунт / Адказаць
11.11.2008 / 21:53
Ах, калі бы не нямецка-савецкая акупацыя, Заходняя Беларусь была бы Вялікай Літвою, і была часткай сьвету нармальных людзей. Але, тыя хто узнавалі саветаў за Мессію, Сталіна за Міссію, так за здраду дзяржаве Другой Рэчы Паспаліце так і не панеслі адказу!!!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру