Рэчыцкі «Рытм», дзе калісьці выпускалі камплектуючыя для касмічнага карабля «Буран», прызналі банкрутам.

Сёлета ў ліпені інспекцыя па падатках і зборах па Рэчыцкім раёне звярнулася ў суд з заявай аб эканамічнай неплацежаздольнасці ААТ «Рытм», як даўжніка, што ліквідуецца. У заяве было ўказана, што прадпрыемства з 15 сакавіка знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні агульнага сходу акцыянераў. Запазычанасць перад бюджэтам ААТ «Рытм» складае 1410 тысяч рублёў. Крэдыторская запазычанасць на 30 мая складала 3412 тысяч рублёў. Пры гэтым кошт актываў прадпрыемства складае толькі 2417 тысяч рублёў.

ААТ «Рытм» стаў занепадаць два дзесяцігоддзі таму. У 2010 годзе ўлады распачалі спробу яго рэанімацыі. На невыкарыстоўваемых плошчах арганізавалі вытворчасць меднай катанкі сумесным прадпрыемствам «Катэх-Палессе». На адкрыцці вытворчасці прысутнічалі высокапастаўленыя госці з Ірана. Уласнік новай вытворчасці грамадзянін Ірана Рамін Мансурыян уклаў у прадпрыемства 5 мільёнаў даляраў ЗША, і планаваў інвеставаць яшчэ 13 мільёнаў

Аднак інвестыцыйныя планы пераважна так і засталіся толькі на паперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?