Спорт2626

«Карабах» пройдзены. БАТЭ выйшаў у еўракубкавую восень

Барысаўскі БАТЭ правёў матч у адказ трэцяга раўнда Лігі чэмпіёнаў. Тыдзень таму ў Баку беларусы перамаглі з лікам 1:0, хаця безумоўным фаварытам гульні лічыўся «Карабах».

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Перад барысаўскай сустрэчай расклады былі такія, што БАТЭ задавальняў любы няпройгрыш, а «Карабаха» фактычна любая перамога.

«Барысаў-Арэна» была запоўненая працэнтаў на 90%, а ўсё ж на пустыя месцы пасадзілі салдатаў з Печаў. Азербайджанская падтрымка «Карабаха» была саліднай: звыш сотні чалавек на гасцявым сектары, а яшчэ адзіночныя балельшчыкі раскіданыя на трыбунах.

БАТЭ вельмі ўпэўнена правёў першы тайм, што вылілася ў забіты мяч, які на 20-й хвіліне гульні аформіў Мірка Іваніч. Адбылося гэта пасля шкалярскай памылкі абароны «Карабаха». Шанец забіваць яшчэ раней меў Сігневіч.

А вось бліжэй да перапынку барысаўцы сталі памыляцца больш. Адпаведна атакі «Карабаха» станавіліся ўсё больш небяспечнымі. Такая ж тэндэнцыя працягнулася і пасля перапынку.

Урэшце ўсё скончылася голам на 54-й хвіліне. «Карабах» адыграўся намаганнямі іспанскага легіянера Маркаса Мічэла. Ягоны гол вельмі нагадваў мяч, забіты ў Баку Стасам Драгуном — 1:1. Абяцала быць нервовая канцоўка.

БАТЭ атрымалася адсунуць гульню ад сваіх варот пасля выхаду на замену Аляксандра Глеба. А бліжэй да канца гульні да чырвонай карткі дагуляўся легіянер «Карабаха» Інасэнт Эмегара.

Не сказаць, каб «Карабах» моцна ішоў наперад у астатнія хвіліны, таму і ў БАТЭ не дужа атрымлівалася злавіць суперніка на контратацы — 1:1.

Перамогай над азербайджанцамі БАТЭ забяспечыў сабе групавы этап еўракубкаў. Нават калі барысаўцы саступяць галандскаму ПСВ, то будуць гуляць у Лізе Еўропе. Першы матч з ПСВ ужо на наступным тыдні.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць