14.08.2018 / 22:19

Польскі калега Шуневіча назваў гей-парад у Познані «маршам садамітаў» 47

Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак, які раней узначальваў МУС Польшчы, назваў «Марш Роўнасці», які праходзіў у Познані, «маршам садамітаў».

Марыуш Блашчак. Фота: Wikipedia.

«У Познані яшчэ адзін парад садамітаў, якія спрабуюць навязаць іншым людзям свае тлумачэнні грамадзянскіх правоў і абавязкаў. Важна, што кіроўцы трамваяў не пагадзіліся, каб іх трамваі былі з гомасэксуальнымі сцягамі.

Гэта даказвае, што, аднак, у польскай нацыі ёсць упэўненасць — усё, што пабудавана па-божаму, з'яўляецца нармальным. І калі нехта спрабуе навязаць нешта ненармальнае, то ён сустракаецца з супрацівам», — сказаў у эфіры тэлеканала Trwam і «Radio Maryja» міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак.

15
Казік / Адказаць
14.08.2018 / 22:24
Капітан відавочнасць!
21
Аленка / Адказаць
14.08.2018 / 22:28
Малайчына які
20
не смешно / Адказаць
14.08.2018 / 22:29
молодец!
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру