14.08.2018 / 22:46

Гомельскія мытнікі знайшлі ў купэ цягніка больш за 6 кілаграм ювелірных вырабаў ВІДЭА 2

Супрацоўнікі Гомельскай мытні знайшлі ў купэ пасажырскага цягніка Санкт-Пецярбург — Кіеў больш за 6 кілаграм ювелірных вырабаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

У міжстолевай прасторы купэ мытнікі знайшлі чорныя пакеты. У іх знаходзілася больш за 550 адзінак падвесак, ланцужкоў, бранзалетаў і іншых прадметаў. На бірках вырабаў адзначана, што яны вырабленыя са срэбра і пазалоты. Агульны ацэначны кошт тавару склаў больш за 70 тысяч рублёў. Ювелірныя вырабы канфіскаваныя і будуць накіраваныя на матэрыялазнаўчую экспертызу ў мытную лабараторыю.

0
самый Серый / Адказаць
14.08.2018 / 23:49
Цягнік канфіскуюць да рашэння суда?))
0
Электробус / Адказаць
15.08.2018 / 11:02
Усё, што трэ ведаць пра «ядзинае таможєннае прасранства«.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру