14.08.2018 / 23:11

У Крыме перасталі абслугоўваць Visa і MasterCard 11

Генбанк, адзін з найбуйнейшых банкаў у Крыме, у аўторак, 14 жніўня, спыняе абслугоўванне карт Visa і MasterCard. Яны будуць заблакаваныя. У Крыме жывуць амаль 2 мільёны чалавек, у іх больш няма магчымасці атрымаць карты міжнароднай аплатнай сістэмы.

Заяву аб тым, што банк не будзе больш абслугоўваць карты Visa і MasterCard, у тым ліку і тыя, у якіх яшчэ не скончыўся тэрмін прыдатнасці, распаўсюдзілі ў канцы мінулага тыдня. Па словах некалькіх кліентаў банка, ім прапануюць замяніць іх на карту аплатнай сістэмы «Мір». Яе аператарам з'яўляецца «Нацыянальная сістэма плацежных карт», якая належыць расійскаму Цэнтрабанку.

«Генбанк перайшоў на карты «Мір» са студзеня. Перавыпуск ідзе са студзеня, кліентам банка некалькі разоў рассылаліся апавяшчэнні з запрашэннем аб атрыманні карты. Гэта ўжо апошняе папярэджанне для тых кліентаў, хто не паспеў звярнуцца па тых ці іншых прычынах», — сказаў спецыяліст кол-цэнтра Генбанка.

Да 2017 года апроч Генбанка карты міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard выпускаў яшчэ банк «Рублёў». Але ў чэрвені гэтага года расійскі Цэнтрабанк адклікаў у яго ліцэнзію.

0
Иван / Адказаць
14.08.2018 / 23:46
Можа, усё ж у Крыме?
2
Мрук / Адказаць
15.08.2018 / 00:29
Лубянскія карты прызначаюцца ня столькі для банкаўскіх разьлікаў, колькі для адсочваньня кліентаў.
12
Несцер / Адказаць
15.08.2018 / 00:41
Вось нехарошыя... А чамуж?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру