Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў паўночнакарэйскаму лідару Кім Чэн Ыну тэлеграму, у якой выказаў гатоўнасць да асабістай сустрэчы ў найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміла 15 жніўня дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Паўночнай Карэі ЦТАК.
Гаворка ідзе пра віншавальную тэлеграму расійскага лідара Кім Чэн Ыну з нагоды 73-й гадавіны вызвалення Карэйскага паўвострава. У тэлеграме, якую цытуе ЦТАК, Пуцін кажа, што гатовы сустрэцца з Кім Чэн Ынам ў найбліжэйшы час, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны і рэгіянальныя праблемы.
«Я пацвярджаю, што гатовы неўзабаве сустрэцца з вамі для абмеркавання двухбаковых пытанняў і рэгіянальных праблем», - цытуе агенцтва тэкст віншавальнай тэлеграмы расійскага лідара. Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што рады таму, што адносіны Расіі і КНДР маюць дружалюбны і канструктыўны характар.
Лідар КНДР Кім Чэн Ын, як перадае агенцтва, таксама накіраваў тэлеграму Пуціну, у якой павіншаваў расійскага лідэра з гадавінай вызвалення Карэі.