15.08.2018 / 06:58

Вызначыліся даты і час правядзення матчаў БАТЭ — ПСВ у Лізе чэмпіёнаў

У раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з чэмпіёнам Нідэрландаў ПСВ.

fcbate.by

Першы матч БАТЭ правядзе ў аўторак, 21 жніўня, на «Барысаў-Арэне». Матч у адказ пройдзе ў сераду 29 жніўня

Абедзве гульні пачнуцца а 22.00 па беларускім часе — тут правілы гульні вызначае УЕФА, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

У выпадку перамогі БАТЭ згуляе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Калі прайграе, то будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Першы раз у групавы турнір ЛЧ БАТЭ выйшаў 10 гадоў таму, і з таго часу пяць разоў выступаў там, і тройчы ў ЛЕ.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру