15.08.2018 / 07:09

Каля Гродна ад удару маланкі загарэўся касцёл ФОТА 23

Касцёл у Гожы загарэўся ўвечары 14 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі пажар пачаўся ад удару маланкі, піша hrodna.life

Тушыць агонь прыехалі 6 пажарных разлікаў. Вядома, што агонь пашкодзіў службовыя памяшканні храма, дзе захоўваліся архівы і дакументы касцёла. Храму ў Гожы на наступны год споўніцца 150 гадоў. Апошні раз ён гарэў падчас Другой сусветнай вайны.

Па інфармацыі Гродзенскага упраўлення МНС, узгаранне адбылося ў электрашчытавой храма, ў закрыстыі. Сур’ёзнай шкоды пажар не нанёс: начынне і ўнутранае ўбранне касцёла не пацярпелі

35
i / Адказаць
15.08.2018 / 07:19
праваславненько, новость для российских сми
11
З...лы беларус / Адказаць
15.08.2018 / 07:37
Громаадвод быў? Ці на Бога паспадзяваліся - вось Пярун і ляснуў для праверкі ...
10
фама / Адказаць
15.08.2018 / 08:02
З...лы беларус, ды не,- дрэнна пафарбавалі, ,,парфюм,, не мясцовы...
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру