15.08.2018 / 08:02

Хадзілі ў пральню і аптэку, а ў дождж адвозілі дадому: у дачыненні да прэс-сакратара Пентагона завялі расследаванне 9

flickr.com

У дачыненні да прэс-сакратара Пентагона Даны Уайт вядуць расследаванне па абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, даведаўся CNN.

У дачыненні да Уайт былі пададзеныя некалькі скаргаў. У іх гаворыцца, у прыватнасці, пра тое, што прадстаўнік вайсковага ведамства прымушала падначаленых выконваць яе асабістыя даручэнні, уключаючы візіты ў пральню і аптэку, адвозіць яе дадому ў дрэннае надвор'е і прыносіць абед.

Супрацоўнікі таксама заявілі пра тое, што прэс-сакратар Пентагона прымушала іх працаваць над сваёй заяўкай на іпатэку і іншымі асабістымі дакументамі, арганізоўваць адпачынак і наведванне салона прыгажосці.

Уайт, як вынікае з заяваў пацярпелых, помсціла супрацоўнікам, калі тыя на яе скардзіліся.

Расследаванне вядзе офіс генеральнага інспектара Мінабароны ЗША. У рамках праверкі былі апытаныя больш за дзесяць супрацоўнікаў Пентагона, распавялі крыніцы CNN. Унутраныя правілы Мінабароны ЗША забараняюць даручаць яго работнікам заданні, не звязаныя з выкананнем прафесійных абавязкаў.

11
Цыган Яшка / Адказаць
15.08.2018 / 08:14
), трампуется Америка. Пропала страна....Хотя симтема трампов задавит. Там власть разумная.
1
Мік-Цвік / Адказаць
15.08.2018 / 08:19
Хм, а наш начальнік за працягненне кантракта свайму падначаленаму "даручыў" купіць таго корм свайму сабаку!
8
Янка / Адказаць
15.08.2018 / 08:21
Вось i добра, гэта iм не пры Абаме, верхаводзiць .
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру