15.08.2018 / 10:18

Нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Еўрапейскія гульні ў Мінску 14

Прэзідэнт Нямецкага алімпійскага камітэта (DOSB) Альфанс Гёрман не выключае байкоту Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску, заявіў ён у інтэрв'ю нямецкаму радыё Deutschlandfunk, якое сёння цытуюць нямецкія СМІ, піша Радыё Свабода.

Як піша выданне Focus, Альфанс Гёрман лічыць, што байкот «не выключаны, калі сітуацыя будзе развівацца так, як гэта нядаўна адбылося».

Гёрман таксама заявіў, што падзеі ў Беларусі «непакояць, таму мы будзем і надалей ўважліва сачыць за імі».

Пры гэтым Нямецкі алімпійскі камітэт, адзначыў яго кіраўнік, прытрымліваецца меркавання, што «байкот не з'яўляецца добрым інструментам», ён «можа выкарыстоўвацца толькі там, дзе існуюць абсалютна непрымальныя ўмовы».

Гэта тычыцца цяперашняй Беларусі, якая цягам 24 гадоў знаходзіцца пад аўтарытарным кіраваннем прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, адзначаюць нямецкія СМІ. Апошнія арышты беларускіх журналістаў асудзіла АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, з заявай з гэтай нагоды выступіў у тым ліку ўрад ФРГ.

1
Хутар / Адказаць
15.08.2018 / 10:23
"... на любімы на мазоль ..."
6
Штанюк / Адказаць
15.08.2018 / 10:38
Якия падзеи? Ни халеры не ясна
0
Ales / Адказаць
15.08.2018 / 11:00
Czamy Czampijanat svietu u Rasieji nichto nie bajkatavau? 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру