15.08.2018 / 11:20

Як Лукашэнка за паўхвіліны 6 разоў перабіў Васіля Жарко СТЭНАГРАМА 34

Віцэ-прэм'ер па сацыяльных пытаннях Васіль Жарко быў адной з галоўных «ахвяраў» падчас чыноўніцкай нарады ў Оршы. Яму, як і іншым, дасталася за невыкананне даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, давесці сваю пазіцыю ён так і не здолеў. Дыялог працягваўся 40 секунд. Шэсць разоў Жарко спрабаваў знайсці апраўданні, але кожны раз Лукашэнка абрываў яго на паўслове.

— Вы чаму, пакуль Сямашка ў бальніцы, Васіль Іванавіч, не забяспечылі выкананне маіх даручэнняў, як я сказаў?

— Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, мы пачалі будаўніцтва ў чэрвені месяцы…

— Чаму вы не забяспечвалі рашэнне маіх пастаўленых задач? Чаму?!

— Мы завяршылі першую чаргу будаўніцтва…

— Я пытаюся: чаму?! Я ведаю, што вы там зрабілі, чаму не аснасцілі, чаму не прыйшлі да мяне і не сказалі, што вы не можаце выканаць?

— Не паспелі закупіць, калі па-шчыр…

— Чаму?!

— Працэдуры…

— Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі?!

— Аляксандр Рыгоравіч…

— У Гомелі вы не паспелі, тут вы не паспелі!

— У гэтым годзе…

— Сядайце!

***

Чытайце таксама. Па слядах Пастаялкі: як Васіль Жарко рабіў кар’еру міністра аховы здароўя

Чытайце таксама. Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко дабудаваў катэдж на 500 м2 у закрытым элітным пасёлку

0
яня / Адказаць
15.08.2018 / 11:32
бла-бла-бла....
0
Юзiк / Адказаць
15.08.2018 / 11:33
Ды не прападуць гэтыя жарко. Прыбярэ з аднаго месца - паставiць кiраваць у iншым. Аднаго поля ягады.
2
ўантуфры / Адказаць
15.08.2018 / 11:34
Одно слова - сыходзь. І Расію з сабой забяры. Абрыдлі ужэ гэтыя спектаклі. Твой час сёмых наяброў прайшоў.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру