Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Трагедыя ў райцэнтры разгулялася сёння раніцай у адным са шматпавярховых дамоў. Каля 7.30 у дзяжурную частку Ганцавіцкага РАУС патэлефанавала жанчына, якая паведаміла пра скандал у суседняй кватэры. Нарад міліцыі выявіў у кватэры труп 46-гадовай жанчыны з нажавым раненнем. Падазрэнне ўпала на былога мужа забітай. Неўзабаве ён быў знойдзены ў пятлі ў гаражы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы мужчына здзейсніў суіцыд.
У пары засталіся двое непаўналетніх дзяцей.