Кампанія «Белавія» правядзе 16 жніўня распродаж квіткоў. Яны будуць каштаваць 50 еўра плюс зборы. Некалькі важных умоваў:
- Квіткі трэба абавязкова браць у два бакі.
- Паляцець можна з 1 кастрычніка да 20 снежня.
- У акцыі ўдзельнічаюць усе накірункі «Белавія», апроч Бейрута.
Акцыі падобнага кшталту «Белавія» праводзіла і раней.
Выніковы кошт квіткоў вагаецца ад 55 еўра (Масква-Жукоўскі) да амаль 150 еўра (Парыж) у два бакі.
Некаторыя цэны:
- Варшава — 94 еўра
- Брусэль — 95 еўра
- Прага — 113 еўра
- Барселона — 116 еўра
- Ерэван — 135 еўра