15.08.2018 / 13:48

Вячаслаў Глеб завяршыў кар'еру. Ён адзін з найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай 8

Вядомы беларускі футбаліст Вячаслаў Глеб завяршыў кар'еру, піша Прессбол.

Апошнім клубам форварда, малодшага брата Аляксандра Глеба, быў гродзенскі «Нёман». У сезоне 2018 Вячаслаў выходзіў на поле ў трох гульнях вышэйшай лігі і адзначыўся голам.

З 2012 года Вячаслаў Глеб выступаў на радзіме. Акрамя «Нёмана», футбаліст абараняў колеры «Гомеля», жодзінскага «Тарпеда» і «Крумкачоў».

У свой час ён пагуляў за «Гамбург», «Грасхопер», «Шанхай Шэньхуа», «Франкфурт»

Вячаслаў Глеб забіў за зборную Беларусі 12 галоў. Гэта чацвёрты паказчык у гісторыі. Лепшы вынік толькі ў Максіма Рамашчанкі, Сяргея Карніленкі і Віталя Кутузава.

1
Гыгы / Адказаць
15.08.2018 / 14:03
А другой Глеб до пенсии  в БАТЭ играть будет?

2
Отупевшая борщеварка с работой на булавки / Адказаць
15.08.2018 / 14:55
А братик все никак не успокоится. Хоть и чуть бегает
0
Вітаўдт / Адказаць
15.08.2018 / 16:21
Вячаслаў выдатны хлапец! Рэспект яму!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру