19.08.2018 / 20:20

Як выглядалі беларускія сайты 10 гадоў таму СКРЫНШОТЫ 14

Кожны дзень мы адкрываем дзясяткі сайтаў. У інтэрнэце мы не толькі чытаем навіны, але і замаўлем ежу, купляем квіткі, аплачваем усе магчымыя паслугі. 

Перад вачыма стужка навін, фотарэпартажы, каментары і цікавыя прапановы. Абновіш, здаецца, сайт праз пяць хвілін, а перад вачыма зусім іншыя карцінкі, новыя падзеі.

А яшчэ 10 гадоў таму было такое, што сайт мог абнаўляцца раз на тыдзень ці нават радзей. А колькі сайтаў, да якіх мы прывыкшыя сёння, у 2008 годзе наогул не існавала!

Мы вырашылі панастальгаваць і падгледзелі, як выглядалі сайты беларускіх СМІ і не толькі 10 гадоў таму. 

А сёння вы б заходзілі на сайты, калі б яны выглядалі так, як у 2008 годзе?

Наша з вамі «Наша Ніва» ў 2008 годзе выглядала неяк так: 

А такім быў сайт «Тут.бай»:

Сёння другі па папулярнасці інфармацыйны сайт у краіне «Анлайнер» выглядаў так:

А вось і старонка «Камсамольскай праўды»: 

Навіной дня ў 2008 годзе на сайте «Прэсбола» быў баскетбол:

А на сайте беларускай чыгункі толькі абвяшчалася, што ў 2009 годзе з'явіцца магчымасць купляць квіткі праз інтэрнэт:

«Белавія» ў 2008 годзе была малаінфарматыўным сайтам, пагадзіцеся:

А БелТА называла сябе «Нацыянальнай крыніцай навін»:

Вось сайт «Советской Белоруссіі»:

БОНУС: так сайт «Мілавіцы» выглядае сёння:

А так 10 гадоў таму…

nn.by

0
хамса / Адказаць
19.08.2018 / 20:30
усяго 10 год.. дзякуй, нн, за напамін) сайт тут.бай па-мойму раней быў больш зручным, чым зараз.. ды зараз на яго амаль не заходжу)
дарэчы, вельмі шкадавала папярэднюю версію і вашага сайту.. доўга прывыкала да новай.. больш за год)
0
Devil / Адказаць
19.08.2018 / 21:30
Мілавіца...найс=)
1
хамса 146% гетэра / Адказаць
19.08.2018 / 21:51
Devil, вой, а мне як падабаецца фота) люблю прыгожае.. жанчын і мужчын)
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру