15.08.2018 / 16:29

У Гомельскай вобласці пракурор забыў на пасяджэнні суда паперу, у якой было гатовае рашэнне па справе 30

Цікавую гісторыю апавёў грамадскі актывіст з райцэнтра Акцябрскі Гомельскай вобласці Андрэй Павук. Не так даўно ён напісаў скаргу ў суд на дзеянні Акцябрскага райвыканкама, які не пускае Павука на адкрытыя паседжанні.

Андрэй Павук. Фота facebook.com.

На 14 жніўня быў прызначаны разгляд гэтай скаргі. Інтарэсы Павука ў судзе збіраўся прадстаўляць гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Суддзя ўзяў 15-хвілінны перапынак, каб прыняць рашэнне, ці можа Судаленка браць удзел у працэсе.

У гэты час адзін з прысутных у зале пабачыў і сфатаграфаваў паперку, якую забыўся памочнік пракурора Вадзім Шыбут. На гэтай паперцы ўжо было прынятае судом рашэнне, хаця сам працэс нібыта ўсё яшчэ працягваўся.

Андрэй Павук хутка выклаў гэты дакумент у інтэрнэт. Ён мяркуе, што і памочнік пракурора, і суддзя ўбачылі гэта. Таму было прынятае рашэнне перанесці агучванне рашэння на наступны дзень. У тым дакуменце, што забыўся памочнік пракурора, у скарзе Андрэю Павуку адмаўлялі.

15 жніўня суддзя вырашыў не агучваць рашэнне, а… узяць самаадвод!

«У працэсе разгляду грамадзянскай справы суду стала вядома, што заяўнікам у інтэрнэце размешчаная інфармацыя аб наяўнасці ў пракурора, які браў удзел у разглядзе скаргі, дакумента, які заяўнікам быў расцэнены як рашэнне па справе, што выклікала абмеркаванне ў інтэрнэце. Паколькі дадзеная публікацыя можа выклікаць сумневы ў бесстароннасці, суддзя заяўляе адвод ад удзеле ў справе», — напісана ў пастанове.

Цяпер павінен быць прызначаны новы працэс па справе. Сам Андрэй Павук кажа, што невядома, хто будзе разглядаць працэс, бо ў Акцябрскім на гэты момант папросту адзін суддзя.

ЗП

0
вясковец / Адказаць
15.08.2018 / 16:45
Застаўся адзін суддзя, бо аднаго з іх, жанчыну, звольнілі пасля таго, як стала вядома, што яе састарэлы бацька вытвараў у сваёй машыне з 5-цігадовай суседскай дзяўчынкай, а суддзя ніяк не рэагавала. Прычым тая суддзя праславілася судзілішчамі на апазіцыянерамі. А гэты Васілеўскі, пэўна, каб Павук не выклаў здымак у Інтэрнэт, так бы і агучыў замоўлены прысуд, як "беспрыстрасны". Вось такія суд і улада. Ага, глядзіце шоў па ТБ.
0
дык / Адказаць
15.08.2018 / 17:00
да, подлецы коррупционеры совсем обнаглели от безнаказанности. этот судья  не судья, это первый нарушитель закона.
0
Centurion / Адказаць
15.08.2018 / 17:01
Выбрыкі "прававой дзяржавы"... 
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру