15.08.2018 / 16:48

Суд: Тысячы дзяцей у ЗША сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку каталіцкіх святароў 46

Больш за 300 каталіцкіх святароў, якія працавалі ў амерыканскім штаце Пенсільванія на працягу апошніх 70 гадоў, разбэсцілі больш за тысячу дзяцей, іх дзеянні пакрываліся царкоўным кіраўніцтвам, гаворыцца ў дакладзе вялікага журы прысяжных, апублікаваным у аўторак.

Гэта адно з найбуйнейшых расследаванняў, якія праводзіліся на тэрыторыі ЗША. З яго дапамогай удалося вызначыць больш за тысячу ахвяраў педафілаў.

У дакладзе адзначаецца, што лічбы могуць аказацца ў некалькі разоў вышэйшымі, чым удалося высветліць следчым.

Расследаванне працягвалася паўтара года, закранула шэсць самых вялікіх дыяцэзій штата — Алентаўн, Іры. Грынсбург, Харысбург, Пітсбург і Скрэнтан. Менавіта там былі выяўленыя самыя масавыя асяродкі гвалтавання непаўналетніх, якія актыўна пакрываліся кіраўніцтвам Рымска-каталіцкай царквы.

Сам даклад — 1400 старонак — падрабязна апісвае выпадкі гвалту над дзецьмі — такія, напрыклад, як гісторыя святара, які згвалціў сямігадовага хлопчыка і неадкладна параіў яму пакаяцца ў «граху» і спавядацца самому гвалтаўніку.

Яшчэ адна — пра святара, які рэгулярна гвалтаваў іншага падлетка на працягу двух гадоў — мужчына абвальваўся на дзіця з такой сілай, што нанёс яму шматлікія траўмы пазваночніка: пасля той быў вымушаны прымаць абязбольвальныя прэпараты, у выніку ён стаў залежным ад іх.

У дакладзе таксама ўтрымліваецца крытыка на адрас арцыбіскупа Вашынгтона кардынала Дональда Вюрла, у мінулым біскупа Пітсбурга, за яго ролю ва ўтойванні здзекаў над дзецьмі.

Напярэдадні выхаду даклада высокапастаўлены кардынал выступіў ва ўласную абарону, заявіўшы, што дзейнічаў «з усёй шчырасцю, з клопатам аб пацярпелых ад гвалту і з мэтай прадухіліць здзекі над дзецьмі ў будучыні».

Сярод ахвяр педафілаў — цяперашні кангрэсмен-дэмакрат ад штата Пенсільванія Марк Роцы, які распавёў вялікаму журы, што яго згвалціў святар у каталіцкай школе акругі Беркс. Гэты ж святар, па словах Роцы, разбэсціў аднаго з яго школьных сяброў, які скончыў жыццё самагубствам у 2009 годзе.

За месяц да таго, як быў апублікаваны даклад вялікага журы, кардынал Тэадор Макэрык, адна з ключавых фігур у амерыканскай каталіцкай царкве і былы арцыбіскуп Вашынгтона, які неаднаразова абвінавачваўся ў гвалтаванні дзяцей і дарослых на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, падаў у адстаўку.

Былы арцыбіскуп Вашынгтона кардынал Тэадор Макэрык, якога абвінавачвалі ў гвалтаванні дзяцей і дарослых.

У сваю чаргу біскупат каталіцкай царквы Пенсільваніі распаўсюдзіў заяву з просьбай маліцца аб ахвярах гвалту і пра саму царквы; у заяве таксама была абяцаная большая адкрытасць і адзначалася, што інстытуцыянальныя змены апошніх гадоў зрабілі царкву значна больш бяспечным месцам.

У пачатку гэтага года Папа Рымскі Францішак прынёс прабачэнні ахвярам здзекаў у Чылі за «сур'ёзныя памылкі», якія ён дапусціў, калі разбіраўся з заявамі пра меркаваны гвалт над дзецьмі.

19
Карл Люкевіч / Адказаць
15.08.2018 / 16:54
Нашым людзям таксама варта задумацца. 
2
Сашка / Адказаць
15.08.2018 / 16:58
Лукашэнка распусціў парламент у 1996м )))
42
Centurion / Адказаць
15.08.2018 / 16:59
Xто там казаў пра "адвечныя каштоўнасьці" хрысьціянства? 
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру