15.08.2018 / 20:47

Урад Нямеччыны ўзаконіў «трэці пол» 72

У будучыні ў запісах актаў грамадзянскага стану Нямеччыны з'явіцца трэці варыянт для ўказання полу. У сераду, 15 жніўня, урад ФРГ ухваліў законапраект аб увядзенні магчымасці для ўказання «трэцяга полу» пры рэгістрацыі актаў аб нараджэнні, паведамляе DW.

Такім чынам людзі, якія не з'яўляюцца адназначна прадстаўнікамі жаночага ці мужчынскага полу, атрымаюць магчымасць запісаць у адпаведнай графе варыянт «розны» (ням. «Divers»). Да гэтага часу існавала толькі магчымасць пакідаць гэтую графу незапоўненай, гэты варыянт пасля прыняцця законапраекта працягне існаваць.

Каментуючы законапраект, міністр юстыцыі Германіі Катарына Барлей (Katarina Barley) падкрэсліла, што ні адзін чалавек не павінен сутыкацца з дыскрымінацыяй праз сваю сэксуальную ідэнтычнасць, і мадэрнізацыя закона аб грамадзянскім стане наспела ўжо даўно. У сваю чаргу міністр па справах сям'і Францыска Гіфей (Franziska Giffey) адзначыла, што ўсе людзі павінны мець магчымасць вызначаць сваю палавую ідэнтычнасць і сэксуальную арыентацыю.

62
Андрусь / Адказаць
15.08.2018 / 20:55
Ну чаму ў цывілізаваных краінах гэта разумеюць, а нашыя "скрэпныя" хочуць ад тых краінаў толькі тэхналогіі, а чалавечага разумення і стаўлення да іншых - ані не хочуць? 
14
Бенедзікт / Адказаць
15.08.2018 / 20:58
У біялёгіі "трэцяга" пола няма, а для левакоў ён ёсьць... 

Нездарма яшчэ камуністы казалі - аб "Покореніі пріроды", не думаючы аб тым як жорстка яна адпомсьціць за гэта "покореніе"... 
10
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
15.08.2018 / 21:03
Пэўна трэба пісаць "чалавек смоўж", а то нейкі  трэці пол — сумна і не арыгінальна!
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру