16.08.2018 / 10:25

У Мінску з'явяцца прыпынкі «Дуніна-Марцінкевіча» і «Неўскі завулак» 5

Некалькі пунктаў прыпынку ў сталіцы пераймянуюць з 1 верасня, паведамілі «Мінск-Навінам» на прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь».

Прыпыначны пункт «Школа» на пр. Пушкіна ў абодвух напрамках будзе называцца «Паліклініка № 20».

«Тэхнікум» на скрыжаванні вул. Жудро — Матусевіча ў напрамку вул. Альшэўскага, Пятра Глебкі, Прытыцкага стане «Індустрыяльна-педагагічны каледж».

Прыпынак «Універсам «Нарач» на вул. Адзінцова ў напрамку вул. Лабанка пераймянуюць «Гімназія № 13».

«Універсам «Фрунзенскі» на пр. Пушкіна ў абодвух напрамках будзе называцца «Дуніна-Марцінкевіча».

П. п. «Аўтатаксасервіс» на пр. Жукава ў абодвух напрамках атрымае назву «Неўскі завулак».

«Салон пракату» на вул. Куйбышава ў абодвух напрамках будзе называцца «Студэнцкая паліклініка».

0
Kali / Адказаць
16.08.2018 / 12:21
Дзе вуліца Быкава?
0
Танчык / Адказаць
16.08.2018 / 12:49
Навошта Неўскі завулак?!!! Колькі можна насаджаць тут расейскія назвы!
0
Навошта Неўскі завулак?!!! / Адказаць
16.08.2018 / 13:50
А зь якога буху тут неўскі завулак узяўся?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру