Разам з Букмекерскай канторай Марафон раскажам, што цікавага можа адбыцца ў першым пасля вялікага перапынку туры чэмпіянату Беларусі па футболе.
Як заўсёды, летам чэмпіянат Беларусі сышоў у месячны адпачынак. Найперш гэта звязана з матчамі еўракубкаў. Беларускія каманды іх правялі вельмі па-рознаму.
Салігорскі «Шахцёр» пасля праходжання клуба з Уэльса сышоўся з польскім «Лехам». Заўсёды цікава параўноўваць сябе з суседзямі. Абодва матчы ў асноўны час скончыліся з лікам 1:1, але ў дадатковы «Лех» быў мацнейшым. Праўда, дапамог і суддзя, які выдаліў аж трох гульцоў салігорцаў.
Вялікія спадзяванні сёння на гульню мінскага «Дынама». Заўзятары павінны чакаць праход каманды ў наступны раўнд пасля перамогі над «Зенітам» 4:0.
А вось «Дынама» брэсцкае, наадварот, расчаравала буйной паразай ад кіпрскага «Апалона». Барысаўскі БАТЭ выканаў задачу выхаду ў еўракубкавую восень. Чэмпіён Беларусі па суме дзвюх гульняў быў мацнейшым за азербайджанскі «Карабах». І цяпер чакае супрацьстаяння з галандскім ПСВ.
Адметна, што брэсцкае «Дынама» і БАТЭ якраз і мусілі сустрэцца паміж сабой у гэтым туры, але дамовіліся перанесці сустрэчу на 31 кастрычніка. Таму тур атрымаецца крыху скарочаным — усяго 7 гульняў.
«Дняпро» — «Нёман»
- 17.08 / 19:00. Магілёў, стадыён «Спартак»
- Каэфіцыенты: «Дняпро» (перамога) — 3,26; нічыя — 3,25; «Нёман» (перамога) — 2,22
Фота vk.com.
«Дняпро» на самым дне турнірнай табліцы. Ніжэй за магілёўскі клуб няма нікога. У паўзу каманду ўзначаліў украінскі спецыяліст Сяргей Літоўчанка, які да гэтага трэніраваў кіеўскі «Арсенал». Спецыяліст прывёў з сабой трох украінцаў, але неяк выглядае гэтае папаўненне не дужа ўнушальна.
У «Нёмана» аж чатыры паразы запар. Камандзе вельмі неабходны пазітыўны зарад, каб працягнуць змаганне за высокія месцы. Гродзенцы прадалі ў БАТЭ свайго французскага легіянера Эрвіна Мукама і нават зарабілі на гэтым трансферы крышачку грошай. У «Нёман» жа ў арэнду прыйшоў Глеб Расадкін, вядомы выступамі за мінскае «Дынама».
Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».
«Мінск» — «Смалявічы»
- 18.08 / 16:45. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 2,15; нічыя — 3,0; «Смалявічы» (перамога) — 3,76
«Мінск» нічога не змог зрабіць з дублюючым складам землякоў з «Дынама», саступіўшы ў кубку з лікам 0:2. І гэта не адзіная саступка, якую гараджане зрабілі дынамаўцам, у клуб Юрыя Чыжа перайшоў перспектыўны форвард Дзмітрый Анцілеўскі.
«Смалявічы» найперш запомніліся за апошні месяц яркімі выказваннямі свайго прэс-сакратара Аляксея Казыры, які абклаў матам заўзятараў, калі тыя пацікавіліся, як будуецца стадыён. Цікава, што ніхто такога супрацоўніка з працы не выгнаў. З іншых навін: «Смалявічы» атрымалі балючую аплявуху ў кубкавым матчы супраць гомельскага «Лакаматыва» — 0:3.
Прагноз «НН»: перамога «Мінска».
«Тарпеда-БелАЗ» — «Іслач»
- 18.08 / 18:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 1,571; нічыя — 3,48; «Іслач» — 7,1
Фота vk.com.
Жодзінцам таксама не пашанцавала ў кубкавай гульні. Яны толькі па серыі пенальці саступілі «Віцебску». Настаўнік «Тарпеда» Алег Кубараў сказаў, што адмыслова пенальці не трэніравалі. А мо і варта было? Добрая навіна для Жодзіна заключаецца ў тым, што нарэшце залячыў траўму іх паўбаронца Андрэя Хачатуран, які не гуляў ад пачатку чэмпіянату.
А вось у «Іслачы» якраз справы ідуць угору. Каманда прайшла ў 1/4 кубка пасля гасцявой перамогі над «Гомелем» 2:0. Трэнер «ваўкоў» Віталь Жукоўскі сказаў, што апошнія вынікі настройваць на пазітыўны лад. З «Іслачы» сышоў легендарны нападаючы Генадзь Блізнюк, ветэран больш не цягне ўзровень вышэйшай лігі.
Прагноз «НН»: «Іслач» не саступіць.
«Віцебск» — «Прамень»
- 19.08 / 14:00. Стадыён «Віцебск»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 1,34; нічыя — 4,65; «Прамень» (перамога) — 9,8
«Віцебск» усё яшчэ знаходзіцца на трэцім радку ў табліцы. Настаўнік каманды Сяргей Ясінскі кажа, што клуб не будуе планаў застацца ў медалях, але ж мы ведаем, што спадзяецца. У каманду перайшоў украінскі легіянер-ветэран Арцём Старгародскі, які павінен замяніць бразільца Ледэсму. Арцёма ў Беларусі добра памятаюць па гульнях у «Шахцёры».
«Прамень» яшчэ адна каманда, якая знаходзіцца ў зоне вылету. Калі «Дняпро» хоць неяк паспрабаваў умацавацца, то мінчукі не зрабілі і гэтага. Мабыць, думаюць, што супернікі будуць яшчэ слабейшымі. А можа, «Прамяню» і не трэба вышэйшая ліга, усё ж у першай яны хадзілі каралямі, а тут шэрыя і незаўважныя.
Прагноз «НН»: перамога «Віцебска», большая за адзін гол.
«Слуцк» — «Шахцёр»
- 19.08 / 16:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 3,25; нічыя — 3; «Шахцёр» — 2,36
Фота «Слуцкі край».
Мабыць, у адсутнасць гульні Брэста і БАТЭ гэтая сустрэча набывае статус цэнтральнай. Найлепшы бамбардзір «Слуцка» Яўген Шыкаўка застаўся ў камандзе. На яго выходзілі клубы з Азербайджана і Грэцыі, але дамовіцца ў цане са «Слуцкам» не атрымалася. Беларусы хацелі 250 тысяч еўра, а грэкі прапаноўвалі толькі 80.
«Шахцёр» яшчэ не праводзіў гульняў пасля няўдачы ў Лізе Еўропы з польскім «Лехам». У каманду прыйшлі беларускі абаронца Сачыўка і малдаўскі форвард Нікалаэску. Больш якасна ўмацавацца дзеля барацьбы за медалі ў салігорцаў не атрымалася.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Дынама» (Мінск) — «Гарадзея»
- 19.08 / 18:00. Стадыён «Дынама»
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 1,37; нічыя — 4,45; «Гарадзея» (перамога) — 9,1
Пра бліскучую перамогу «Дынама» над «Зенітам» ужо гаворана-перагаворана. Цяпер асноўнае — не дапусціць мінімальнай расслабленасці ў Санкт-Пецярбургу. Перамога стала магчымай у тым ліку дзякуючы вяртанню дадому апорніка Мікіты Корзуна, які стаміўся без гульні на лаўцы запасных «Дынама» з Кіева.
Умацавацца ў трансфернае акно «Гарадзеі» не атрымалася. Гэта значыць, што барацьба за выжыванне цукровы клуб яшчэ чакае ў поўным аб’ёме.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама» з розніцай, большай за адзін гол.
«Тарпеда» — «Гомель»
- 20.08 / 18:30. Мінск, стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 2,82; нічыя — 2,81; «Гомель» (перамога) — 2,83
Футбалісты «Тарпеда» з намеснікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам. Фота vk.com.
Аўтазаводцы саступілі ў кубку дома «Слуцку» 0:2. Адметна, што на гульні гучалі песні «Нейра Дзюбель» у памяць пра Аляксандра Кулінковіча. Каманду пакінуў яе найлепшы бамбардзір Вадзім Дземідовіч, які перабраўся ў «Дняпро». Цяпер надзеі на Паўла Кляннё.
«Гомель» таксама няўдачна згуляў у кубку. Матч з «Тарпеда» для «бела-зялёных» — гэта пачатак барацьбы за выжыванне. І такія матчы асабліва важныя.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 1,5.
Вяртайцеся да прагляду! Каб было яшчэ цікавей сачыць за футболам, зрабі стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!