16.08.2018 / 13:07

Спёка пакінула краіну: некалькі дзён будзе камфортнае надвор'е 3

pixabay.com

«Сёння 30-градусная спёка пакінула і паўднёвы ўсход Гомельскай вобласці. Паўночна-заходні вецер пастаўляе да нас з Балтыйскага мора цалкам камфортнае летняе надвор'е. У выходныя надвор'е абумовіць цёплая няўстойлівая паветраная маса з Украіны», — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

У суботу ў асобных раёнах краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцей прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы будзе +10—17, днём — +22-29 градусаў.

У нядзелю, 19 жніўня, дажджы будуць ісці радзей. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туманы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +13—18 градусаў, днём — +22-29.

«Такія тэмпературы будуць на 2—5 градусаў перавышаць кліматычную норму, - адзначылі сіноптыкі.

- Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня рэзкіх змяненняў у характары надвор'я не чакаецца, і жнівень працягне нас радаваць цёплым летнім надвор'ем».

4
LMI / Адказаць
16.08.2018 / 13:22
Ну вось. Хутка дажджы, бруд, слота, снег, холад. І так як меней да траўня 2019.
ЛЕТА 2018 БЫЛО ВЫДАТНЫМ !!!
1
Хутар / Адказаць
16.08.2018 / 15:15
LMI, той хто любіць сьпёку, хай рулюе зь Беларусі навырай!))
1
радашковец / Адказаць
16.08.2018 / 15:23
LMI, яшчэ лета не скончылася.Трэба радавацца яго кожнаму імгненню
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру