Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ Сяргея Ярмыкіна.

Як паведамляе БелТА, расследуецца крымінальная справа аб махлярстве, здзейсненым групай асобаў, у асабліва буйным памеры.

Сяргей Ярмыкін (другі справа, з георгіеўскай стужкай) разам з аднапартыйцамі. Фота: ldp.by.

Сяргей Ярмыкін (другі справа, з георгіеўскай стужкай) разам з аднапартыйцамі. Фота: ldp.by.

Чатыры фігуранты справы — Ярмыкін, яго намеснік па абласным аддзяленні ЛДПБ, беспрацоўны мужчына і жанчына, якая працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Як мяркуе следства, у 2017 годзе падазраваныя прынялі ад былога дырэктара Аршанскага авіярамонтнага завода $8 тысяч, калекцыю памятных манет з золата і срэбра, а таксама ювелірныя вырабы агульным коштам каля $20 тысяч.

Яны нібыта абяцалі «вырашыць пытанні» і змякчыць пакаранне дырэктару, хоць ніяк не маглі паўплываць на сітуацыю. Таго былога дырэктара, дарэчы, ужо пасадзілі на 4 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Фігурантам справы пагражае зняволенне на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0