16.08.2018 / 15:04

Малайзія адмяніла закон аб турэмным тэрміне за лжывыя навіны 1

Малайзійскі парламент адмяніў закон, закліканы змагацца з фэйкавымі навінамі, паведамляе Malay Mail. Дадзенаму рашэнню, па звестках выдання, папярэднічалі шасцігадзінныя дэбаты парламентарыяў.

Дакумент, як нагадвае газета, быў прыняты ўладамі краіны 2 красавіка — тады за яго прагаласавалі 123 дэпутаты, супраць выказаліся 64 члены парламента. За стварэнне і распаўсюд ілжывай інфармацыі закон меркаваў штраф да 500 тыс. рынгітаў ($ 122,6 тыс.) або турэмнае зняволенне тэрмінам да шасці гадоў.

Супраць дакумента тады выступілі праваабаронцы і малайзійскіх апазіцыя. Усе яны лічылі, што ў канчатковым выніку падобны закон можа выкарыстоўвацца як інструмент для падаўлення нязгодных з афіцыйнай палітыкай краіны.

0
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
16.08.2018 / 15:33
За лжывыя навіны. Прыстаўныя гукі знікаюць, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны.
Ігруша і груша. Ільга і льга. Арабіна і рабіна. Ільгота і льгота.
Кінематаграфічная стужка. 
Істужкі ў валоссі.
Ільвіца і малое львянё. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру