16.08.2018 / 17:54

Прэзідэнт Польшчы: Расія — агрэсар і адмаўляць гэта абсалютна несур'ёзна 41

Прэзыдэнт Польшчы лічыць, што «сёньня Расея не зьяўляецца суседам, якога можна лічыць бясьпечным», піша Польскае радыё.

Анджэй Дуда. Фота: Flickr.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв’ю заявіў пра існаваньне ваеннай пагрозы з боку Расеі.

Паводле слоў прэзыдэнта, Расея зьяўляецца агрэсарам, і адмаўляць гэта «проста несур’ёзна».

У якасьці прыкладу прэзыдэнт прывёў Грузію, якая адчувае пагрозу з боку Расеі, і Ўкраіну, якая знаходзіцца ў «ваеннай сытуацыі», а Крым, Луганская і Данецкая вобласьці акупаваны Расеяй.

Анджэй Дуда патлумачыў, што на Данбасе «сэпаратысты — гэта на самай справе проста расейцы, якіх падтрымлівае Крэмль, і толькі дзякуючы яму яны дзейнічаюць».

«Розныя віды расейскіх правакацый, як ваенных, так і гібрыдных, а таксама кібэратакі паказваюць, што сёньня Расея не зьяўляецца суседам, якога можна лічыць бясьпечным», — сказаў Анджэй Дуда.

Прэзыдэнт дадаў, што абаронай Польшчы ад гэтай пагрозы зьяўляецца членства ў НАТА і прысутнасьць сіл Паўночнаатлянтычнага саюза на тэрыторыі краіны.

16
Qt7mSw12 / Адказаць
16.08.2018 / 18:03
Браво!
11
Бенедзікт / Адказаць
16.08.2018 / 18:08
Тое, што Расея ўяўляе найвялікшую пагрозу не толькі суседнім краінам, а бадай Эўропе і ўсяму сьвету, разумее ўсё больш людзей.

Гісторыя сьведчыць, што найбольш ад імпэрскай Расеі пацярпела і церпіць Беларусь. Незлічоныя войны, падзелы нашай краіны, гандаль нашымі беларускімі землямі, Генацыд беларусаў - усё гэта на рахунку Расеі.

Сёньня не трэба пераконваць разумных людзей у тым, што за зьнішчэньнем беларускай мовы, беларускай культуры, беларускай эканомікі і г.д., стаіць Расея зь яе імпэрскімі інтарэсамі. 

Так што прэзідэнт блізкай нам Польшчы, А.Дуда, не сказаў нічога новага ці незвычайнага. Ён канстатаваў нябясьпечную  існуючую сітуацыю.

61
Neo / Адказаць
16.08.2018 / 18:11
Забыл уже как кичливые паны перед разделами Польши бегали наперегонки в в российское посольство?
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру