16.08.2018 / 18:13

У Гродне мужчына з 10-кратным перавышэннем алкаголю ўчыніў ДТЗ на машыне сябра

У Гродне мужчына з 10-кратным перавышэннем алкаголю вырашыў пераставіць машыну сябра і ўчыніў ДТЗ, паведамляе абласное ДАІ.

Аварыя здарылася ўвечары 15 жніўня. Вадзіцель «Фальксвагена» прывёз сяброў ва двор. Ён сышоў, але пакінуў ключы ў замку запальвання. Гэтым і скарыстаўся адзін з пасажыраў. Мужчына, у якога не было пасведчання кіроўцы, вырашыў пераставіць аўтамабіль. Падчас манеўру ён ударыў машыну «Рэно», якая стаяла побач. Відавочцы затрымалі парушальніка. Колькасць алкаголю ў нецвярозага амаль у дзесяць разоў перавышала гранічнае значэнне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру