16.08.2018 / 19:09

Экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран заявіў пра вяртанне ў палітыку 1

Другі прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран заявіў пра вяртанне ў палітыку. Пра гэта гаворыцца ў анонсе яго інтэрв'ю тэлеканалу «Еркір медыя».

«Лічыце, што я вярнуўся», — сказаў ён. Цалкам інтэрв'ю выйдзе ўвечары 16 жніўня.

У канцы ліпеня Ерэванскі гарадскі суд арыштаваў Качарана па справе пра разгон мітынгаў у сакавіку 2008 года супраць парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах, абвінаваціўшы ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу з прымяненнем гвалту.

Апеляцыйны суд 13 жніўня вызваліў экс-прэзідэнта пад падпіску аб нявыездзе.

1
хм.. / Адказаць
16.08.2018 / 19:54
Якая табе палітыка? За 10 забітых пад час акцыі пратэста пойдзеш у турму, хаця хутчэй збяжыш да лукашэнкі ці пуціна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру